Уладзімір Зяленскі: Мы будзем працягваць мінскі кірунак і ісці да канца, каб спыніць агонь

22 апреля 2019

Ва Украіне падводзяць вынікі другога тура прэзідэнцкіх выбараў. Перамогу на іх атрымлівае Уладзімір Зяленскі. Пасля апрацоўкі 85 % пратаколаў у лідара партыі "Слуга народа" - 73,2 % галасоў. Ужо прагучалі і заявы аб першых кроках на пасадзе кіраўніка дзяржавы. У прыватнасці, Зяленскі мае намер працягваць мінскі працэс па Данбасе. 

Уладзімір Зяленскі, новаабраны прэзідэнт Украіны: "Мы будзем дзейнічаць у любым выпадку ў нармандскім фармаце. Мы працягнем мінскі працэс. Мы яго перазагрузім. Думаю, у нас адбудуцца кадравыя замены. У любым выпадку мы будзем працягваць мінскі кірунак і ісці да канца, каб спыніць агонь". 

У Пятра Парашэнкі – менш як 25 працэнтаў галасоў. Напярэдадні кіраўнік дзяржавы прызнаў сваё паражэнне. Аднак сыходзіць з палітыкі ён не збіраецца. 

Пётр Парашэнка, прэзідэнт Украіны: "Як адзін з ключавых палітычных лідараў ва Украіне я буду працягваць служыць краіне і прасоўваць парадак дня, які датычыцца далучэння да ЕС, НАТА, які закранае дэцэнтралізацыю, барацьбу з карупцыяй. Пры любых акалічнасцях, на любой палітычнай пазіцыі я буду рабіць усё, што ад мяне залежыць, каб Украіна не мяняла свой курс".

Паводле даных ЦВК Украіны, яўка выбаршчыкаў на галасаванне па краіне склала ледзь больш як 62 %. Ужо гэтай восенню чакаюцца выбары ва ўкраінскі парламент. А партыя "Блок Пятра Парашэнкі" мае самую вялікую фракцыю ў Вярхоўнай радзе.