Беларусь заклікала Еўрасаюз адмяніць абмежавальныя меры, якія застаюцца. Гэта сёння заявіў кіраўнік МЗС нашай краіны Уладзімір Макей на сустрэчы з пасламі па асаблівых даручэннях краін ЕС па справах "Усходняга партнёрства". Міністр падкрэсліў - пазітыўнае супрацоўніцтва за апошнія гады прынесла значна больш станоўчых вынікаў, чым папярэднія два дзесяцігоддзі санкцый. Уладзімір Макей таксама павітаў намеры ЕС пашыраць адносіны з Мінскам, паставіўшы іх на структураваную аснову. Напрыканцы мая кіраўнік знешнепалітычнага ведамства наведае з рабочым візітам Брусель. Таксама міністр пракаменціраваў нядаўнюю заяву літоўскага калегі, які непахвальна адклікаўся аб беларускім суверэнітэце і абвінаваціў Мінск у залежнасці ад трэціх краін.
Уладзімір Макей сустрэўся з пасламі па асаблівых даручэннях краін ЕС па справах "Усходняга партнёрства"
22 мая 2018













