Уладзімір Макей: "Усходняе партнёрства" павінна стаць рэгіёнам стабільнасці і росквіту

5 ноября 2019
"Усходняе партнёрства" павінна стаць рэгіёнам стабільнасці і росквіту, нацэленым на канкрэтныя вынікі. Такое меркаванне выказаў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на сустрэчы высокага ўзроўню з нагоды дзесяцігоддзя "Усходняга партнёрства" ў Стакгольме. Ён заклікаў Еўрасаюз і далей падтрымліваць перамовы аб уступленні нашай краіны ў СГА і пачаць працу над новым базавым пагадненнем. 

Уладзімір Макей асабліва падкрэсліў мэтазгоднасць спрашчэння Еўрасаюзам працэдур доступу тавараў з краін "Усходняга партнёрства" на еўрапейскі рынак.