Уладзімір Макей: Праца над пагадненнем з ЕС практычна завершаная

12 июля 2019

Шэнгенскія візы па новых правілах будуць выдаваць з 2 лютага 2020 года. Савет ЕС сёння зацвердзіў папраўкі ў візавае заканадаўства, якія прадугледжваюць спрашчэнне парадку атрымання "шэнгена", але пры гэтым і яго падаражэнне з 60 да 80 еўра. Заяву можна будзе падаваць не за тры, а за шэсць месяцаў да паездкі. Тэрмін дзеяння паступова павялічаць да пяці гадоў.

Коштавыя змяненні не крануць грамадзян тых дзяржаў, якія маюць двухбаковыя дамоўленасці з ЕС. Нагадаем, Беларусь вядзе перамовы па спрашчэнні візавага рэжыму з Еўрасаюзам, тэкст дакумента ўжо ўзгоднены.

Уладзімір Макей, міністр замежных спраў Беларусі: "Праца над гэтым пагадненнем, я бы сказаў так, практычна завершаная. Проста для таго, каб пачаць фінальную стадыю падпісання заключэння гэтых пагадненняў, павінна быць пройдзеная адпаведная працэдура і ўнутры Еўрапейскага саюза, і ўнутры нашай краіны. Але я перакананы, што мы зможам завяршыць гэтую працу ў найбліжэйшы час".

Пагадненне па спрашчэнні візавага рэжыму паміж Мінскам і Бруселем мяркуе кошт візы для беларусаў 35 еўра.