Уладзімір Макей правёў сустрэчу з Генеральным сакратаром АБСЕ

15 июня 2015

Сёння міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў сустрэчу з Генеральным сакратаром АБСЕ Ламберта Заньерам і дырэктарам Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека  АБСЕ Міхаэлем Георгам Лінкам. Бакі абмеркавалі актуальную сітуацыю ў АБСЕ, а таксама стан і перспектывы развіцця ўзаемадзеяння нашай краіны з усімі структурамі і інстытутамі арганізацыі.

У сваю чаргу Генеральны сакратар Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе Ламберта Заньер адзначыў, што высока цэніць ролю нашай краіны ў працэсе мірнага ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне.