Уладзімір Макей прыме ўдзел у сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін Усходняга партнёрства

21 июля 2014

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей прыме удзел у сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін Усходняга партнёрства. Яна пройдзе заўтра ў Бруселі. Плануецца, што падчас сустрэчы міністры абмяркуюць перспектывы супрацоўніцтва ў рамках партнёрства. Уладзімір Макей, як чакаецца, выкажа падыходы Беларусі да далейшага развіцця гэтай ініцыятывы. Усходняе партнёрства гэта праект Еўрасаюза, нацэлены на збліжэнне Захаду з шасцю дзяржавамі постсавецкай прасторы - Беларуссю, Украінай, Малдовай, Азербайджанам, Арменіяй і Грузіяй.