Уладзімір Макей прыбыў з рабочым візітам у Браціславу

14 мая 2015

У Славакіі міністр замежных спраў Беларусі прыме ўдзел у штогадовай сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў дзяржаў Вышаградскай групы  (гэта Венгрыя, Польшча, Славакія і Чэхія) і краін - удзельніц "Усходняга партнёрства". Таксама ў рамках візіту запланаваныя двухбаковыя перамовы кіраўніка беларускага МЗС з намеснікам прэм'ер-міністра - міністрам замежных і еўрапейскіх спраў Славацкай Рэспублікі Міраславам Лайчаком.