Уладзімір Макей: Патэнцыял АБСЕ трэба выкарыстоўваць у поўнай меры для паніжэння рызык ваеннай канфрантацыі ў Еўропе

7 декабря 2017

Патэнцыял АБСЕ трэба выкарыстоўваць у поўнай меры для паніжэння рызык ваеннай канфрантацыі ў Еўропе. Аб гэтым кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей заявіў сёння ў Вене на 24-й сустрэчы Савета міністраў замежных спраў дзяржаў - удзельнікаў АБСЕ. Сёння еўрапейская бяспека працягвае знаходзіцца ў глыбокім крызісе. Як адзначыў міністр, Беларусь выступае за распрацоўку новага рэжыму па кантролі за звычайнымі ўзбраеннямі. Таксама неабходна ўзмацніць ролю АБСЕ у наладжванні партнёрскіх адносін па барацьбе з тэрарызмам, кіберзлачыннасцю, гандлем людзьмі, наркатрафікам і міграцыяй. Міністр таксама нагадаў аб ініцыятыве Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі аб запуску новага Хельсінкскага працэсу - шырокага дыялогу па пераадоленні існуючых супярэчнасцяў і адсутнасці даверу ў адносінах паміж краінамі на еўраатлантычнай і еўразійскай прасторы.