Уладзімір Макей наведаў з рабочым візітам Вену

24 ноября 2014

Кіраўнік беларускага МЗС правёў перамовы з аўстрыйскім калегам Себастыянам Курцам. Міністры абмеркавалі стан і перспектывы развіцця беларуска-аўстрыйскіх адносін, а таксама ўзаемадзеянне па лініі Беларусь - ЕС. Дыпламаты падпісалі пратакол да міжурадавага пагаднення аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання. Таксама Уладзімір Макей сустрэўся з кіраўніцтвам МАГАТЭ і Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па прамысловым развіцці. А па запрашэнні Федэральнага канцлера Аўстрыі беларускі міністр прыняў удзел у саміце кіраўнікоў урадаў Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы. У ёй удзельнічаюць 18 краін Цэнтральнай, Заходняй і Усходняй Еўропы.