Уладзімір Макей наведаў з афіцыйным візітам Ірак

24 августа 2014

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей наведаў з афіцыйным візітам Ірак.


Сёння кіраўнік знешнепалітычнага ведамства быў прыняты Прэзідэнтам краіны Мухамедам Фуадам Массумам. Падчас сустрэч Уладзімір Макей асудзіў дзеянні тэрарыстычных груп, якія прывялі да маштабных ахвяр сярод іракскага насельніцтва, а таксама пацвердзіў настроенасць Беларусі на пашырэнне партнёрства з Іракам. Магчымыя шляхі нарошчвання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва абмеркавалі з дзеючым прэм'ер-міністрам краіны і кандыдатам на гэтую пасаду. Падчас візіту кіраўнік МЗС Беларусі і старшыня Нацыянальнай камісіі па інвестыцыях Ірака падпісалі пагадненне аб заахвочванні і ўзаемнай абароне інвестыцый паміж урадамі дзвюх краін.