Тэму абмену візітамі на "вышэйшым" і "высокім" узроўнях сёння абмеркаваў кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей са сваім кітайскім калегам Ван І. Міністры таксама закранулі пытанні двухбаковых адносін. У тым ліку - перспектывы спрашчэння візавага рэжыму і супрацоўніцтва на міжнароднай арэне.
Уладзімір Макей зараз знаходзіцца ў Пекіне з рабочым візітам. Ён прымае ўдзел у пасяджэнні міністраў замежных спраў краін - членаў Нарады па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі. Тут займаюцца развіццём і ўмацаваннем супрацоўніцтва, бяспекі, эканамічнага росту і стабільнасці азіяцкага рэгіёна. У арганізацыю ўваходзяць 26 краін. Адзначым, Беларусь упершыню ўдзельнічае ў працы форуму ў якасці назіральніка.













