Уладзімір Макей знаходзіцца з візітам у Славеніі

24 июля 2017

Праграма супрацоўніцтва МЗС Беларусі і Славеніі на гэты і наступны год будзе падпісана сёння ў Любляне. З візітам у Славеніі - кіраўнік МЗС Беларусі. Чакаецца, што Уладзімір Макей правядзе перамовы з віцэ-прэм'ерам - міністрам замежных спраў краіны Карлам Эр’яўцам, а таксама сустрэчы з прэзідэнтам Борутам Пахарам, мэрам Любляны, а таксама з прадстаўнікамі мясцовага бізнесу. Беларусь экспартуе ў Славенію сінтэтычныя валокны, электраабсталяванне. Імпартуе лекі, харчовыя прадукты, фарбы.