Уладзімір Макей знаходзіцца з афіцыйным візітам у Сербіі

5 июля 2013
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей знаходзіцца з афіцыйным візітам у Сербіі. У рамках паездкі запланаваны шэраг дзелавых сустрэч з кіраўніцтвам балканскай рэспублікі.

Андрэй Савіных, начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі: У рамках візіту адбудуцца сустрэчы кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Беларусі з прэзідэнтам Сербіі Таміславам Нікалічам, старшынёй урада - міністрам унутраных спраў Івіцам Дачычам, старшынёй парламента Нябойшам Стэфанавічам, міністрам замежных спраў Іванам Мркічам, памочнікам Прэзідэнта Сербіі па эканоміцы Прэдрагам Мікічам.