Уладзімір Макей: мінскія пагадненні застаюцца краевугольным каменем мірнага ўрэгулявання ва Украіне

7 декабря 2017

Дзейнасць трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне заслугоўвае рашучай падтрымкі. Аб гэтым кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей заявіў сёння ў Вене на 24-й сустрэчы Савета міністраў замежных спраў дзяржаў - удзельнікаў АБСЕ. Паводле слоў Уладзіміра Макея, вырашэнне любых канфліктаў - ад Нагорнага Карабаха да Украіны - ключавы кірунак дзейнасці АБСЕ. Макей нагадаў, што мінскія пагадненні застаюцца краевугольным каменем мірнага ўрэгулявання ва Украіне і павінны ў поўнай меры выконвацца ўсімі бакамі.