Уладзімір Макей і Сяргей Лаўроў дамовіліся аб узаемнай падтрымцы ініцыятыў у ААН

16 мая 2016

Акрамя таго, дыпламаты адзначылі, што ў Мінска і Масквы ёсць адзінае разуменне развіцця двухбаковых адносін. Саюзнікі ніколі нічога не ўтойвалі адзін ад аднаго - гэта словы Сяргея Лаўрова. Міністры ўзгаднілі тэрміны правядзення сумеснага пасяджэння калегіі МЗС. Асаблівую ўвагу надалі знешняй палітыцы і працы інтэграцыйных фарматаў - ЕАЭС, СНД, АДКБ.

Уладзімір Макей, Міністр замежных спраў Беларусі:

"У цэнтры нашай увагі застаецца праца па максімальным выкарыстанні патэнцыялу інтэграцыйных фарматаў. У рамках абмеркавання будаўніцтва Еўразійскага эканамічнага саюза мы яшчэ раз пацвердзілі, што бакі павінны няўхільна прытрымлівацца ўзятых на сябе абавязацельстваў. Мы выступаем за развіццё кантактаў з трэцімі партнёрамі, з нашымі знешнімі партнёрамі, але, натуральна, мы павінны ўлічваць эканамічныя інтарэсы ўсіх удзельнікаў Еўразійскага саюза".

Сяргей Лаўроў, Міністр замежных спраў Расіі:

"У тым, што тычыцца знешнепалітычнай арыентацыі, у нашых краін адзіная пазіцыя. Мы выступаем за шматвектарнасць, мы хочам дружна і прадукцыйна супрацоўнічаць з усімі краінамі, якія гатовыя гэта рабіць на аснове раўнапраўя і ўзаемнай выгады. Ніякіх пытанняў у гэтай сувязі ў нас не ўзнікае".