Уладзімір Макей і Рыгор Рапота абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-расійскага ўзаемадзеяння

22 августа 2019

Актуальныя пытанні беларуска-расійскага ўзаемадзеяння ў рамках Саюзнай дзяржавы і дзейнасць Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы абмяркоўваліся сёння ў рамках сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з Дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы. З Рыгорам Рапотам, нагадаем, у ліпені ў Мінску сустрэўся Прэзідэнт Беларусі. Тады Аляксандр Лукашэнка адзначыў шэраг нявырашаных пытанняў у адносінах дзвюх краін і заявіў, што сітуацыя павінна заставацца пад кантролем Дзяржсакратара, заклікаўшы яго да ўдзелу ў далейшых перамовах як кіраўніка апарата Саюзнай дзяржавы.