Уладзімір Макей: Беларусь застаецца рашучым і перакананым прыхільнікам інтэграцыі

15 марта 2017

Беларусь застаецца рашучым і перакананым прыхільнікам інтэграцыі і прапаноўвае мінскую пляцоўку для ўмацавання ўзаемасувязяў і збліжэння інтэграцыйных працэсаў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Гэта заявіў сёння міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на сустрэчы з кіраўнікамі дэлегацый краін - удзельніц Вышаградскай групы і "Усходняга партнёрства" ў Мінску.

"Гэтыя субрэгіянальныя інтэграцыйныя ініцыятывы аб'ядноўваюць дзяржавы, якія, знаходзячыся паміж найважнейшымі цэнтрамі сіл Еўропы, традыцыйна імкнуцца да самавызначэння і ўстойлівага развіцця", - падкрэсліў Уладзімір Макей

Удзельнікі мінскай сустрэчы (дарэчы, дэбютнай у такім фармаце) абмяркуюць план па пераглядзе палітыкі добрасуседства, ініцыіраваны Еўрасаюзам восенню 2015 года. У ім прапісана, што еўрапейская палітыка суседства павінна адлюстроўваць не толькі інтарэсы ЕС, але і інтарэсы краін-партнёраў. Адзначана, што старшынства Беларусі ў цэнтральна-еўрапейскай ініцыятыве таксама накіравана на прасоўванне сумяшчальнасці ў вялікай Еўропе.