Уладзімір Андрэйчанка: За тры гады напрацавана добрая база для нарошчвання двухбаковых сувязяў

4 декабря 2019
Сёння завяршылі работу дэпутаты Палаты прадстаўнікоў шостага склікання. Гаворачы пра заслугі калег, спікер Уладзімір Андрэйчанка адзначыў, што за тры гады напрацавана добрая база для нарошчвання двухбаковых сувязяў, асабліва на еўрапейскім вектары. Умацаваўся аўтарытэт парламента на міжнароднай арэне: сесіі ПА АБСЕ ў Мінску, групы сяброўства з Брытаніяй і Бельгіяй і першы візіт у Швейцарыю. У скарбонцы тры сотні праектаў законаў. Унутры краіны - мадэрнізацыя заканадаўчай базы для прытоку інвестыцый і работы бізнесу.