Аб актывізацыі супрацоўніцтва дзвюх краін гаварылі і на сустрэчы старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі і Міністра замежных спраў Манголіі Дамдыны Цагтбаатара. Як адзначылі бакі, найбольш перспектыўныя кірункі двухбаковага дыялогу - гэта гандаль, транспартная лагістыка, прававая і адукацыйная сферы. Таксама неабходна развіваць супрацоўніцтва на міжнародных пляцоўках. Спікер парламента Уладзімір Андрэйчанка заявіў, што канферэнцыя групы падтрымкі Шаўковага шляху Парламенцкай асамблеі АБСЕ, у якую сярод 22 дзяржаў уваходзіць і Манголія, пройдзе ў Мінску ў будучым годзе. А на сесію АБСЕ ў Берліне Беларусь рыхтуе рэзалюцыю аб развіцці лічбавай эканомікі. Мангольскім калегам было прапанавана разгледзець і падтрымаць гэты дакумент.
Уладзімір Андрэйчанка сустрэўся з Міністрам замежных спраў Манголіі Дамдыны Цагтбаатарам
4 июня 2018













