Уладзімір Андрэйчанка ўзначаліў ніжнюю палату парламента трэці раз

11 октября 2016

Яго кандыдатуру на пасаду спікера падтрымала абсалютная большасць: з 110 дэпутатаў супраць быў толькі адзін чалавек. Андрэйчанка заняў крэсла старшыні ўжо трэці раз. Сярод галоўных задач новага парламента спікер назваў экспарт, новыя рабочыя месцы, актывізацыя супрацоўніцтва з ПАСЕ.

Уладзімір Андрэйчанка, Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: "У першую чаргу праца прадпрыемстваў. Паніжэнне выдаткаў, сабекошту прадукцыі. Каб прадпрыемствы ўкладвалі грошы ў тое, што заўтра дасць аддачу. Але многае залежыць і ад дэпутатаў. Я думаю, што тым прадпрыемствам, якія працуюць на экспарт, мы павінны імкнуцца патанніць крэдытныя рэсурсы, трэба разгледзець пытанні патаннення энерганосьбітаў - яны сёння вельмі высокія ў кошце ў параўнанні з нашымі канкурэнтамі".

Адно з галоўных пытанняў, якія будуць хваляваць народных выбраннікаў, гэта кантроль цэн на жыллёва-камунальныя паслугі. Ці чакаць змен тарыфаў пасля ўключэння абагравання?

Леанід Анфімаў, старшыня Камітэта дзяржкантролю Беларусі: "Праца ў плане кантролю не скончылася, кантроль будзе стала праводзіцца над фарміраваннем тарыфаў. Натуральна, мы будзем адсочваць, як будуць фарміравацца тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі ў сувязі з уключэннем абагравання. Прынамсі, гэтыя тарыфы не будуць такімі, якія сёння выклічуць нейкую абгрунтаваную незадаволенасць насельніцтва".

У цяперашнім скліканні Палаты прадстаўнікоў арганізавана 14 пастаянных камісій. Хто ўвойдзе ў іх склад і ўзначаліць, вызначыцца на пасяджэнні ў чацвер. Тады выберуць і віцэ-спікера.