Уладзімір Андрэйчанка узяў удзел у нарадзе спікераў парламентаў краін Еўразіі ў Турцыі

10 октября 2018

Спікеры парламентаў Еўразіі гэтымі днямі ў Турцыі абмяркоўваюць пытанні супрацоўніцтва ў розных сферах. Удзел у форуме прымае і Беларусь. Дэлегацыю нашай краіны ўзначальвае старшыня Палаты прадстаўнікоў. У сваім выступленні Уладзімір Андрэйчанка адзначыў, што Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні ўзаемадзеяння ў сферы бяспекі. Важна і эканамічнае супрацоўніцтва па такіх напрамках, як транспарт, лагістыка і гандаль. Таксама Уладзімір Андрэйчанка правёў шэраг двухбаковых сустрэч. Іх ключавой тэмай стала развіццё міжпарламенцкага дыялогу.