Уладзімір Андрэйчанка: Дэпутаты адкрытыя для дыялогу

21 августа 2020
Адкрытыя для дыялогу і любых абмеркаванняў  дэпутаты. Такую заяву зрабіў сёння старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка. Зараз народныя выбраннікі абмяркоўваюць розныя законапраекты. Сярод іх - праект Адміністрацыйнага кодэкса, закон аб гаспадарчай дзейнасці. Акрамя таго, абмяркоўваецца і такі важны для краіны дакумент, як бюджэт на наступны год. У гэты ж час ідзе праца ў акругах  непасрэдна з выбаршчыкамі, многія людзі, па словах спікера парламента, выказваюць трывогу аб палітычных і грамадскіх падзеях, якія адбываюцца ў краіне. На самыя надзённыя і вострыя пытанні і закліканыя адказаць народныя выбраннікі.


У парламенце абмяркоўваюць карэкціроўкі Адміністрацыйнага і Працэсуальна-выканаўчага кодэксаў


Зараз у парламенце праходзіць абмеркаванне карэкціровак  Адміністрацыйнага і Працэсуальна-выканаўчага кодэксаў. У складзе рабочай групы - прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, якія працуюць у сферы правапрымянення. На парадку дня так званая агульная частка. Пры гэтым гучаць і прапановы ад профільных спецыялістаў - напрыклад, Генпракуратура выступіла з ініцыятывай увесці ў пералік пакаранняў грамадскія працы - такі від асабліва актуальны ў прымяненні да хатніх агрэсараў.

Нагадаем, КаАП ужо адобраны ў першым чытанні. Зараз уносяцца змены і дапрацоўкі спецыялістаў, каб разгледзець законапраект у другім. Плануецца, што гэта адбудзецца на восеньскай сесіі ў канцы кастрычніка - пачатку лістапада. Мяркуецца, што новаўвядзенні ўступяць у сілу з 1 студзеня 2021 года.