Уклад Беларусі ў агульнасусветную барацьбу з лічбавым тэрарызмам. Актуальнае інтэрв'ю з Уладзімірам Варанковым

9 сентября 2019
Права на правядзенне канферэнцыі высокага ўзроўню па антытэроры Беларусь заслужыла сваёй актыўнай пазіцыяй у ААН, высокім узроўнем лічбавізацыі, вопытам і надзейнымі кантактамі сілавікоў з калегамі ў рэгіёне. Менавіта гэта і  вызначыла  выбар Мінска як пляцоўкі для дыялогу і поспех канферэнцыі ў канчатковым рахунку. Гэта пазіцыя намесніка Генеральнага сакратара ААН - галоўнага па контртэроры ў структуры Арганізацыі  Уладзіміра Варанкова. Яна прагучала ў эксклюзіўным інтэрв'ю нашаму тэлеканалу па выніках вялікага форуму. 

Дзе заканчваецца свабодны інтэрнэт і свабода слова і пачынаецца цёмны бок Глабальнай павуціны - са зброяй і наркатрафікам, фінансаваннем тэрору і вярбоўкай баевікоў? Якія тэхналогіі ўжо сёння ўкараняе ААН для барацьбы, у тым ліку ў Беларусі? І што экспартуе наш Парк высокіх тэхналогій у агульную скарбонку антытэрору? Адкрыта, глыбока і ў дэталях аб выніках мінскай платформы  глядзіце ў "Актуальным інтэрв'ю" з Уладзімірам Варанковым.