Візавыя пагадненні могуць запрацаваць у наступным годзе

17 декабря 2019
Пагадненні аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж Беларуссю і Еўрасаюзам могуць запрацаваць ужо ў наступным годзе. Пра гэта сёння паведаміла кіраўнік аддзела палітыкі, эканомікі, прэсы і інфармацыі прадстаўніцтва ЕС у  Беларусі Эвеліна Шульц. Пагадненне аб рэадмісіі ўжо рыхтуецца да падпісання, чакаецца, што бакі змацуюць дагавор  у найбліжэйшы час.

Пагадненне аб спрашчэнні выдачы віз прадугледжвае зніжэнне кошту збору да 35 еўра, а прыняцце рашэння аб выдачы віз скароціцца да 10 дзён. Стануць меншымі  і чэргі ў візавыя цэнтры, бо звяртацца па візы  можна будзе непасрэдна ў консульскія ўстановы краін-удзельнікаў.