Візіт міністра Жоржэ Рэбелу Пінту Шыкоці прадоўжыўся ў беларускім парламенце

26 июня 2017

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка падчас сустрэчы з калегамі з Анголы падкрэсліў неабходнасць умацавання адносін паміж парламентамі дзвюх краін. У жніўні адбудуцца выбары дэпутатаў у Нацыянальную асамблею Анголы. У сувязі з гэтым Уладзімір Андрэйчанка запрасіў новаабраных дэпутатаў афрыканскай рэспублікі з візітам у Беларусь. Таксама беларускі бок зацікаўлены ў выстройванні адносін з Панафрыканскім парламентам - аўтарытэтнай міжнароднай платформай па вырашэнні палітычных, эканамічных і сацыяльных праблем афрыканскіх краін.