Візіт дзяржсакратара ЗША ў Мінск адкладваецца з-за сітуацыі ў Іраку

2 января 2020
Візіт дзяржсакратара ЗША ў Мінск на час адкладваецца. Ён быў запланаваны на 4 студзеня. Інфармацыю пацвердзіў беларускі МЗС. Прычына выклікана неабходнасцю знаходжання Майка  Пампеа ў Вашынгтоне, каб прадоўжыць сачыць за сітуацыяй у Іраку, адзначаюць у Дзярждэпе.

Напружанай застаецца сітуацыя ля пасольства ЗША ў Багдадзе

Там напярэдадні Новага года пачаліся беспарадкі ля амерыканскага пасольства з-за авіяўдару ВПС ЗША па аб'ектах "Хезбалы". Сотні людзей абкружылі будынак і прыняліся закідваць прылеглую тэрыторыю бутэлькамі з запальнай сумессю. Праваахоўнікі прымянілі слёзатачывы газ у спробах разагнаць дэманстрантаў. Работа дыпмісіі прыпынена. Сітуацыя вакол пасольства ЗША ў Багдадзе ўсё яшчэ напружаная: мітынгоўцы не спяшаюцца разыходзіцца.

М. Пампеа: пасольства ЗША ў Іраку пад назіраннем


Майкл Пампеа, дзяржсакратар ЗША: "Пасольства ЗША ў Іраку зараз пад назіраннем. Для аховы тэрыторыі дадаткова размешчаны каля сотні марскіх пехацінцаў. Дыпмісія ў бяспецы. Размовы аб эвакуацыі дыпламатаў не ідзе. Гэта сур'ёзная сітуацыя. Мы адсочваем яе і зробім усё неабходнае ў тым ліку для таго, каб урад Ірака ўсведамляў, што ён таксама нясе адказнасць за гарантаванне бяспекі нашых аб'ектаў".
У пачатку студзеня дзяржсакратар ЗША збіраўся наведаць з рабочым візітам таксама Украіну, Казахстан, Узбекістан і Кіпр. Аднак турнэ прыйшлося адмяніць.

Новыя даты замежных паездак вызначаць пазней 

Зараз беларускі бок актыўна працуе з амерыканскімі калегамі над канкрэтызацыяй тэрмінаў, паведамляе МЗС нашай краіны.