Гадзіну таму самалёт з прадстаўнікамі ўсходне-афрыканскай краіны на чале з прэм'ер-міністрам Альберту Вакінам вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск.
Падчас перамоў бакі падрабязна абмеркавалі перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва, а менавіта - стварэнне сумесных прадпрыемстваў у машынабудаванні і сельскай гаспадарцы. Была дасягнутая дамоўленасць і ў эканамічнай сферы. Беларусь і Мазамбік ужо ў найбліжэйшы час пачнуць ствараць новыя фінансавыя схемы для падтрымкі сумесных праектаў.














