VI Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі адкрываецца ў Санкт-Пецярбургу

16 июля 2019

Ад моладзевай палітыкі да развіцця турызму. Сёння ў Санкт-Пецярбургу адкрываецца VI Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі. У ім возьме ўдзел Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. На працягу трох дзён удзельнікі абмяркуюць дзясяткі пытанняў, што датычацца прамысловага, навуковага, культурнага і бізнес-супрацоўніцтва дзвюх краін. Асаблівая ўвага сёлета моладзевым праектам.

Падрабязнасці з паўночнай сталіцы Расіі ў Дар'і Белавусавай-Пятроўскай. Па колькасці ўдзельнікаў VI Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі асабліва маштабны. У Санкт-Пецярбург прыбылі больш за 600 чалавек з абедзвюх краін. Гэта парламентарыі, кіраўнікі розных міністэрстваў і прамысловых прадпрыемстваў, навукоўцы і бізнесмены. Ад Беларусі ў рабоце форуму ўдзельнічаюць усе рэгіёны краіны, ад Расіі больш за 60.

Адна з ключавых тэм VI Форуму - паглыбленне інтэграцыі Саюзнай дзяржавы. Размова пойдзе аб сумесных навуковых, гуманітарных і культурных праектах. Асаблівая ўвага супрацоўніцтву бізнес-колаў. На форуме адбудзецца пасяджэнне дзелавых саветаў Беларусі і Расіі. Удзельнікі ўзнімуць пытанні раўнапраўнага доступу суб'ектаў да рынкаў і дзяржзакупак дзвюх краін, тэхнічнага рэгулявання і выхаду з сумеснымі праектамі на рынкі трэціх краін. У прыватнасці, гэта датычыцца беларускай машынабудаўнічай прадукцыі, дзе шмат расійскіх камплектуючых.

Галоўная асаблівасць VI Форуму рэгіёнаў - актыўны ўдзел у ім моладзі. Не выпадкова стартавы (або як гавораць нулявы) дзень форуму цалкам аддадзены рабоце самых юных дэлегатаў. Сёння ў Санкт-Пецярбургу пройдзе савет Моладзевай палаты пры Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі. У Санкт-Пецярбургу абмяркуюць і прамысловую кааперацыю. Гэта датычыцца стварэння беларуска-расійскага льнянога кластара. Таксама размова пойдзе наконт удзелу Беларусі ў праектах першага расійскага цэнтра штучнага інтэлекту, які хутка павінен з'явіцца ў горадзе на Няве.

Форум рэгіёнаў - гэта заўсёды цікавыя прапановы, якія прыводзяць да канкрэтных вынікаў. Напрыклад, летась было падпісана кантрактаў на 540 мільёнаў долараў. Мяркуючы па колькасці ўдзельнікаў, VI Форум рэгіёнаў павінен стаць яшчэ больш прадукцыйным.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя