В'етнам высока ацэньвае ўклад Беларусі ў гарантаванне бяспекі і міру ў рэгіёне

12 июля 2019
Аб гэтым сказаў журналістам член палітбюро ЦК Кампартыі В'етнама, міністр грамадскай бяспекі То Лам. Ён прыняў удзел у цырымоніі ўскладання кветак да манумента на плошчы Перамогі.

Сёння адбыліся перамовы са старшынёй Камітэта дзяржбяспекі нашай краіны. Цэнтральнай тэмай стала сумеснае процідзеянне глабальным выклікам і пагрозам, а таксама барацьба з міжнароднай арганізаванай злачыннасцю. 

У цэлым жа В'етнам для Беларусі сапраўды значны і правераны партнёр у Паўднёва-Усходняй Азіі. Па выніках мінулага года аб'ем гандлю склаў 115 млн. долараў. Бакі маюць намер нарошчваць інвестыцыйную актыўнасць. Перспектыўным з'яўляецца супрацоўніцтва ў галіне навукі і інавацый.