Вясновая сесія беларускага парламента адкрыецца ў Мінску 3 красавіка

30 марта 2017

Для вынясення ў Авальную залу ўжо гатова 30 законапраектаў. Сярод іх - міжнародныя ратыфікацыі і два дэкрэты Прэзідэнта. На пасяджэнні Савета Палаты прадстаўнікоў спікер Уладзімір Андрэйчанка заклікаў паскорыць працу над астатнімі паперамі, адзначыўшы, што грамадства чакае прыняцця якасных дакументаў, накіраваных на фарміраванне спрыяльнага бізнес-клімату. Запланаваны шэраг выязных мерапрыемстваў у рэгіёне. Ідзе праца і над праектам бюджэту на наступны год. Нараўне з гэтым важная частка працы па-ранейшаму ў выбарчых акругах.

Уладзімір Андрэйчанка, Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі:

"Вы добра ведаеце сітуацыю ў рэгіёнах, праблемы, якія існуюць на месцах. Людзей хвалююць многія пытанні. Але зараз на першы план выходзяць пытанні занятасці, працаўладкавання. Мы павінны максімальна аказваць дапамогу ў вырашэнні надзённых праблем выбаршчыкаў".

Насычаным будзе і графік міжнароднага жыцця дэпутатаў - ужо ў красавіку ў Мінску чакаюць калег з Польшчы, Кітая і Чэхіі. А наша дэлегацыя накіруецца з візітам у Пакістан і на пасяджэнне Бюро Парламенцкай Асамблеі АБСЕ ў Данію.