Важнасць узаемадзеяння нармандскага і мінскага фарматаў адкрэслілі ўдзельнікі пасяджэння трохбаковай кантактнай групы ў Мінску

22 ноября 2018

Спецпрадстаўнік АБСЕ Марцін Сайдык расказаў, што на наступным тыдні пытанні выканання мінскіх пагадненняў будуць абмяркоўвацца і ў Берліне, і ў Вене.

Марцін Сайдык, спецпрадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе:

"Я вельмі вітаю гэтую нараду, паколькі яна сведчыць аб узаемадзеянні нармандскага і мінскага фарматаў. У цэнтры ўвагі дыскусіі кантактнай групы сёння былі так званыя выбары, праведзеныя ў АРЛА і АРДА 11 лістапада. Па гэтым пытанні бакі яшчэ раз выказалі свае пункты гледжання. Мая пазіцыя па дадзеным пытанні, якая пацвярджалася заявай старшыні АБСЕ, застаецца нязменнай".

Па меркаванні АБСЕ, выбары ў Данецкай і Луганскай народных рэспубліках ідуць насуперак зместу мінскіх дамоўленасцяў па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне. І сёння ж спецпрадстаўнік АБСЕ Марцін Сайдык прывітаў прызначэнне Яўгена Марчука кіраўніком украінскай дэлегацыі на перамовах. Раней Кіеў прадстаўляў Леанід Кучма.