Найважнейшыя пытанні міжнароднай бяспекі працягваюць абмяркоўваць у Мінску

24 мая 2018

Найважнейшыя пытанні міжнароднай бяспекі сёння прадоўжылі абмяркоўваць у Мінску. У канферэнцыі "Усходняя Еўропа: у пошуках бяспекі для ўсіх" прыняў удзел Прэзідэнт Беларусі. Падчас дыскусіі гучала мноства меркаванняў па вырашэнні розных сусветных канфліктаў. За час баявых дзеянняў ва Украіне Беларусь прыняла ў сябе больш за 150 тысяч бежанцаў, аказаўшы ім дапамогу ў працаўладкаванні, медабслугоўванні, сацыяльнай і псіхалагічнай адаптацыі. Аляксандр Лукашэнка перакананы: адзіны шлях урэгулявання любых міжнародных спрэчак - адмовіцца ад эмоцый, крыўд, узаемных абвінавачанняў і вярнуцца да дыялогу.

У форуме прынялі ўдзел сотні экспертаў і афіцыйных асоб з 50 краін. Мерапрыемства павінна пакласці пачатак штогадоваму адкрытаму і маштабнаму дыялогу паміж вядучыміі экспертамі з Усходняй Еўропы, Еўрасаюза, Расіі, ЗША і Кітая. Мінск дае якасна новую пляцоўку для дыскусій аб сучаснасці і будучыні рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі.