Вашынгтон зацікаўлены ў паглыбленні адносін з Беларуссю

19 февраля 2020
Вашынгтон зацікаўлены ў паглыбленні адносін з Беларуссю, і надышоў час для прамых кантактаў. Пра гэта заявіў учора кіраўнік камісіі па міжнародных справах ніжняй палаты беларускага парламента падчас сустрэчы з прадстаўнікамі сената кангрэса ЗША. Гэты дыялог дасць імпульс магчымым візітам і сумесным мерапрыемствам. Андрэй Савіных таксама нагадаў, што паміж Мінскам і Вашынгтонам наладжаная сувязь па пытаннях бяспекі - гэта першым чынам барацьба са злачыннасцю, гандлем людзьмі, тэрарызмам. Адноўлены дыялог у ваеннай сферы, у галінах аховы здароўя і сельскай гаспадаркі.