В. Міцкевіч абраны на пасаду намесніка старшыні Палаты прадстаўнікоў

6 декабря 2019
Беларускі парламент сёмага склікання пачаў сёння сваю працу. У цэнтры ўвагі новага складу Палаты прадстаўнікоў будуць праблемы чалавека.

Пра гэта заявіў ізноў абраны старшыня ніжняй палаты парламента Уладзімір Андрэйчанка. Спікер падкрэсліў, што працаваць з насельніцтвам трэба больш шчыльна: людзі ўскладаюць на дэпутатаў вялікія надзеі. А таксама станоўча ацаніў новы склад ніжняй палаты: гэта ініцыятыўныя, працаздольныя і падрыхтаваныя людзі. А значыць, часу на разварушванне няма, усе пытанні трэба вырашаць у самыя кароткія тэрміны.

Уладзімір Андрэйчанка, Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу  Беларусі: "Для таго каб забяспечыць незалежнасць, суверэнітэт нашай рэспублікі, важна, каб добра развівалася эканоміка. Каб яна была магутнай, канкурэнтаздольнай. Эканомікай, заснаванаяй на сучасных тэхналогіях. Гэтаму складу гэтым пытанням трэба будзе надаць вельмі сур'ёзную ўвагу. Гэта і IT-сфера, малое і сярэдняе прадпрымальніцтва. Так, шмат што зроблена, але яшчэ многае трэба зрабіць".

І гадзіну таму стала вядома, хто зойме пасаду намесніка старшыні Палаты прадстаўнікоў. Шляхам таемнага галасавання абралі былога намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Валерыя Міцкевіча. У першы дзень працы дэпутатам таксама трэба выбраць пералік пастаянных камісій і іх кіраўніцтва.