У. Варанкоў: Беларусь адзін з лідараў працэсу па процідзеянні тэрарызму ў галіне новых тэхналогій

4 сентября 2019

Беларусь  адзін з лідараў працэсу па процідзеянні тэрарызму  ў галіне новых тэхналогій. Пра гэта заявіў кіраўнік контртэрарыстычнага ўпраўлення ААН  Уладзімір Варанкоў, падводзячы вынікі міжнароднай канферэнцыі па барацьбе з тэрарызмам. На мінскай пляцоўцы вядучыя сусветныя эксперты  абмеркавалі ролю сацыяльных сетак і інтэрнэт-платформ  у спрыянні міжнароднаму тэрарызму, успомніўшы  масавыя расстрэлы ў Новай Зеландыі. Разгледзелі спосабы процідзеяння - прапаганды "сусветнага зла" і прымянення тэрарыстамі  новых тэхналогій і штучнага інтэлекту. Галоўны вынік канферэнцыі -   наладжванне трывалага ўзаемадзеяння па асабліва адчувальных пытаннях контртэрарыстычнага парадку дня  паміж спецыялізаванымі службамі краін-удзельніц.