У Віцебскай вобласці адкрыліся 848 участкаў для галасавання

11 октября 2015

У 8 раніцы ў Віцебскай вобласці адкрыліся 848 участкаў для галасавання па выбарах Прэзідэнта Беларусі. 54 з іх размешчаныя ў бальніцах, дамах адпачынку, санаторыях і воінскіх часцях. У ранішнія гадзіны самыя актыўныя выбаршчыкі - гэта моладзь. Упершыню ўдзел у галасаванні ў паўночным рэгіёне прымуць каля 12 тысяч маладых людзей. Каб зрабіць гэты дзень сапраўды святочным, для іх падрыхтаваныя падарункі.

Усяго ў паўночным рэгіёне ў спісы для галасавання ўключаныя больш як 870 тысяч чалавек.