Менш чым тры тыдні застаецца да важнай палітычнай падзеі ў жыцці краіны - пятага Усебеларускага народнага сходу. У рэгіёнах працягваецца актыўная падрыхтоўка.
Многія пытанні, якія вынесуць на ўсеагульнае абмеркаванне, сёння ўзнімалі ў Віцебску на гарадскім сходзе дэлегатаў. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі дэпутацкага корпусу, прамысловасці, аховы здароўя, адукацыі і культуры. Сустрэча з кіраўніцтвам горада прайшла ў фармаце адкрытага дыялогу. Асобную ўвагу надалі пытанням сацыяльна-эканамічнага развіцця абласнога цэнтра.
Пяты Усебеларускі народны сход пройдзе ў Мінску 22-23 чэрвеня. Маштабны форум збярэ дзве з паловай тысячы дэлегатаў з усёй краіны. Беларускую сталіцу прадставяць 400 чалавек, па 350 дэлегатаў прыедуць з абласцей. Удзельнікі народнага веча падвядуць вынікі мінулай пяцігодкі і абмяркуюць асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны да 2020 года.













