У Віцебску ініцыятыўныя групы прыходзяць да выбаршчыкаў дахаты

1 августа 2015

Працуюць зборшчыкі подпісаў цэлы дзень. Нагадаем, турбаваць выбаршчыкаў дома згодна з законам можна з 8-мі раніцы і да 10-ці вечара.

Выказаць сваю падтрымку прэтэндэнтам у кандыдаты можна ў любы дзень да 21 жніўня. Маючы на руках пашпарт, подпіс можна ставіць адразу за некалькіх прэтэндэнтаў, за кожнага - не больш за адзін раз.