У Вене завяршылася пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў АБСЕ

8 декабря 2017

Прыняты шэраг дакументаў. Адзін з іх - рашэнне аб барацьбе з сексуальнай эксплуатацыяй дзяцей. Суаўтарам ініцыятывы выступіла Беларусь. На палях саміту кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей правёў рабочыя сустрэчы з калегамі з Канады, Швецыі, Вялікабрытаніі. Абмеркавалі пытанні развіцця двухбаковага супрацоўніцтва і сітуацыю ў рэгіёне. Таксама Уладзімір Макей сустрэўся з намеснікам Генеральнага сакратара НАТА і Генеральным сакратаром АБСЕ. Беларускі міністр адзначыў, што ключавым кірункам дзейнасці АБСЕ з'яўляецца вырашэнне канфліктаў - ад Нагорнага Карабаха да Украіны.