У Вене стартавала 63-я сесія Генеральнай канферэнцыі МАГАТЭ

16 сентября 2019

У штаб-кватэру агенцтва з'язджаюцца прадстаўнікі амаль 200 краін. Беларускую дэлегацыю ўзначальвае намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк. На парадку дня - развіццё атамнай энергетыкі, пытанні ядзернай бяспекі, а таксама гарантыі нераспаўсюджання ядзернай зброі. У цэнтры ўвагі - Іран і КНДР. Удзельнікі таксама абмяркуюць шырэйшае выкарыстанне ядзернай навукі і тэхналогій.