У Вене дбудзецца экспертная сустрэча ЦЕІ і АБСЕ

9 июня 2017

У Вене сёння адбудзецца экспертная сустрэча высокага ўзроўню. Яе арганізатар - сакратарыяты ЦЕІ і АБСЕ. Тэма - пераадоленні негатыўных сацыяльных і эканамічных наступстваў некантралюемай міграцыі ў краінах Еўропы.

Дзмітрый Мірончык, начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі: "Гэта будзе першае сумеснае мерапрыемства такога кшталту, якое арганізуецца ЦЕІ і АБСЕ. На сустрэчы будуць абмяркоўвацца ключавыя моманты рэагавання на некантралюемую міграцыю. Мэта мерапрыемства - выпрацоўка пэўных рэкамендацый у падтрымку новых ініцыятыў, накіраваных на ўдасканаленне мер для кіравання буйнымі міграцыйнымі патокамі на рэгіянальным і субрэгіянальным узроўні".

Адзначым, правядзенне сустрэчы прадугледжана Праграмай беларускага старшынства ў Цэнтральна-Еўрапейскай Ініцыятыве сёлета.