У цэнтры ўвагі Кіраўніка беларускай дзяржавы сёння была тэма развіцця медыцыны

28 января 2013
Штогод у краіне будуюцца і абнаўляюцца дзясяткі аб'ектаў, толькі апошнім часам сярод іх РНПЦ трансплантацыі органаў і тканак, рэканструкцыя цэнтраў гематалогіі і трансфузіялогіі, Маці і дзіця. У распараджэнні нашых урачоў - найноўшае абсталяванне, тэхналогіі, эфектыўныя метады дыягностыкі. Як вынік - беларускія медыкі сёння перамагаюць хваробы, якія яшчэ зусім нядаўна лічыліся невылечнымі. Уражлівымі тэмпамі развіваецца і новы для нашай краіны кірунак - медыцынскі турызм. Усё гэта гаворыць пра адно - Беларусь па ўзроўні развіцця медыцыны займае высокія пазіцыі ў свеце. Развіццё галіны трымае асабіста на кантролі Кіраўнік дзяржавы. Сёння Аляксандр Лукашэнка наведаў клініку, якая зусім нядаўна атрымала другое дыханне. Даручэнні пераабсталяваць Рэспубліканскі цэнтр неўралогіі і нейрахірургіі Кіраўнік дзяржавы даў 6 гадоў таму, і сёння Прэзідэнт паглядзеў, як выкананыя пастаўленыя задачы. Зрэшты, вузкапрофільнымі пытаннямі гутарка не абмежавалася. Размова зайшла таксама пра зарплаты медыкаў, навуковую школу, пра экспарт медпаслуг і ў цэлым пра дэмаграфічную сітуацыю ў краіне.