11 верасня на выбарчых участках Мінскай вобласці будзе арганізаваны гандаль. У буфетах можна будзе набыць кулінарныя, хлебабулачныя вырабы, іншыя тавары па прывабных цэнах. Акрамя таго, асобныя прадпрыемствы-вытворцы - хлебазаводы, малаказаводы, мясакамбінаты - правядуць дэгустацыі сваёй прадукцыі. Ва ўсіх раёнах Мінскай вобласці ў дзень выбараў будуць працаваць і міні-кірмашы. Традыцыйна на іх можна будзе набыць гародніну і садавіну, мясныя і каўбасныя вырабы, свежую рыбу, мёд.
У кожным з 22 раёнаў Мінскай вобласці ў дзень выбараў адбудуцца таксама музычныя фестывалі, выставы народных майстроў і літаратурныя чытанні. Каб стварыць святочную і гасцінную абстаноўку на ўчастках для галасавання, выбаршчыкаў будуць сустракаць майстры мастацтваў, народныя, заслужаныя і ўзорныя калектывы.
Нагадаем, усяго ў цэнтральным рэгіёне створана 1023 выбарчыя ўчасткі. Зараз працягваецца датэрміновае галасаванне.













