У цэнтральным рэгіёне сфарміравалі Мінскую абласную і 17 акруговых выбарчых камісій

2 сентября 2019
Сёння ў цэнтральным рэгіёне сфарміравалі Мінскую абласную і 17 акруговых выбарчых камісій па выбарам дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання. Персанальны склад зацвердзілі на сумесным пасяджэнні прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў і аблвыканкама. У абласную камісію паступіла 21 прапанова па вылучэнні кандыдатаў, у акруговыя выбарчыя камісіі - 285 прапаноў. Найбольшая іх колькасць  ад палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў.

Нагадаем, у Беларусі выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі 7-га склікання пройдуць 17 лістапада.


Тэгі:

#Выборы 2019