У Таўрычаскім палацы адбылося пасяджэнне Савета Міжпарламенцкай асамблеі СНД

12 апреля 2018

Беларусь, Расія, Арменія, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан абмяркоўваюць бяспеку: інфармацыйную, барацьбу з нелегальнай міграцыяй і наркатрафікам, гандаль людзьмі. Як падкрэслілі эксперты, вялікую ролю адыгрывае міжнароднае супрацоўніцтва. Так, дзякуючы антынаркатычнай аперацыі "Канал", у якой удзельнічаюць больш за 20 краін, з абароту выключылі звыш 20 тон розных наркотыкаў. Летась Беларусь старшынствавала ў АДКБ і прапаноўвала ўзмацніць барацьбу з кіберзлачыннасцю і процідзейнічаць гібрыдным войнам. Парламентарыі абмеркавалі і няпростую сітуацыю ля меж дзяржаў АДКБ. За апошнія тры гады ў краінах Балтыі і Польшчы – НАТА ў пяць разоў узмацніла свой ваенны кантынгент і правяло больш за 80 вучэнняў.

Сёння ў Таўрычаскім палацы адбылося пасяджэнне Савета Міжпарламенцкай асамблеі СНД. На пасаду старшыні перавыбрана Валянціна Мацвіенка. 2018-ты - Год культуры - асноўная тэма пасяджэння міжкультурны дыялог Садружнасці.