Беларускі бок прадставіць кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Уладзімір Макей.
Дзмітрый Мірончык, начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі: «На парадку дня пасяджэння 15 пунктаў, якія тычацца супрацоўніцтва паміж дзяржавамі-ўдзельніцамі ў палітычнай, эканамічнай, культурнай сферах, а таксама ўзаемадзеяння паміж МЗС і каардынацыі дзейнасці праваахоўных органаў. Прынцыпова важным для Рэспублікі Беларусь з’яўляецца правядзенне ўзважанай і паступальнай мадэрнізацыі Эканамічнага суда СНД, якое прызначана забяспечыць павышэнне эфектыўнасці яго функцыянавання».
Асаблівую ўвагу кіраўнікі МЗС краін СНД у Ташкенце нададуць блоку пытанняў па рэалізацыі рашэння савета аб адаптацыі Садружнасці да сучасных рэалій.













