У Ташкенце прайшло чарговае пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў СНД

8 апреля 2017

Беларускую дэлегацыю на сустрэчы ўзначаліў Уладзімір Макей. Ключавыя пытанні парадку пасяджэння - аптымізацыя дзейнасці Эканамічнага суда СНД, а таксама ацэнка практыкі прымянення парадку размеркавання квотных пасад сярод дзяржаў-удзельніц у Выканаўчым камітэце СНД. Быў зацверджаны План шматузроўневых кансультацый паміж МЗС на 2017 год і разгледжаны блок пытанняў па ўдасканаленні механізмаў узаемадзеяння праваахоўных органаў дзяржаў-удзельніц. Міністры замежных спраў прынялі Заяву аб недапушчальнасці дыскрымінацыі і нецярпімасці ў адносінах да хрысціян, мусульман і прадстаўнікоў іншых канфесій. Вырашана правесці чарговае пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў 10 кастрычніка ў Маскве, напярэдадні саміту кіраўнікоў дзяржаў СНД. На палях пасяджэння прайшлі сустрэчы міністра замежных спраў Беларусі з кіраўнікамі знешнепалітычных ведамстваў краін Садружнасці, у рамках якіх абмяркоўваліся найбольш актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня.