У Таліне завяршылася сустрэча кіраўнікоў МЗС краін ЕС і "Усходняга партнёрства"

8 сентября 2017

У Таліне завяршылася нефармальная сустрэча кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін-удзельніц ЕС і ініцыятывы "Усходняе партнёрства".

Абмеркавалі падрыхтоўку саміту "Усходняга партнёрства" ў лістападзе ў Бруселі, у тым ліку змест яго выніковай дэкларацыі, а таксама перспектывы ўзаемадзеяння паміж краінамі-партнёрамі і Еўрасаюзам. Кіраўнік беларускай дэлегацыі, намеснік кіраўніка МЗС Алег Краўчанка, акцэнтаваў неабходнасць развіцця "Усходняга партнёрства" ў якасці інструмента ўмацавання даверу і пераадолення падзяляльных ліній у рэгіёне. Беларускі бок выказаўся за прамы дыялог паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і ЕС.