У Таліне сёння пройдзе нефармальная сустрэча дзяржаў ініцыятывы ЕС "Усходняе партнёрства"

8 сентября 2017

У Таліне сёння пройдзе нефармальная сустрэча кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін - членаў Еўрасаюза і дзяржаў ініцыятывы ЕС "Усходняе партнёрства". Нашу краіну на ёй прадставіць намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка. На сустрэчы будуць абмяркоўвацца актуальныя пытанні падрыхтоўкі да саміту "Усходняга партнёрства", які пройдзе 24 лістапада ў Бруселі. Таксама будзе разглядацца тэматыка практычнага ўзаемадзеяння Еўрапейскага саюза з краінамі - партнёрамі "Усходняга партнёрства".