У сталіцы Таджыкістана сёння прайшоў Савет кіраўнікоў урадаў СНД

30 октября 2015

Беларусь на саміце прадставіў прэм'ер-міністр краіны Андрэй Кабякоў.

Бакі абмеркавалі каля 40 пытанняў, уключаючы тэму барацьбы з тэрарызмам. Удзел у пасяджэнні прынялі дэлегацыі ўсіх 11 краін Садружнасці, уключаючы Украіну. Эксперты звяртаюць увагу, што кожны чацвёрты пункт парадку сустрэчы датычыўся эканамічных пытанняў. Бо змены на сусветнай арэне закранаюць і дзяржавы СНД. Шмат гаварылі сёння і аб сацыяльных праектах. У год 70-годдзя Перамогі асаблівая ўвага ветэранам. У гэтай сувязі прадстаўнікі краін Садружнасці абмеркавалі пытанні медыцынскай дапамогі і цэны на лекі. Акрамя таго, за круглым сталом гаварылі і аб моладзевай палітыцы. Актуальнае пытанне - прыцягненне хлопцаў і дзяўчат у экстрэмісцкія арганізацыі. Змагацца з гэтым краіны будуць разам. 2016 год для СНД стане юбілейным, таму прэм'еры сёння зацвердзілі і план мерапрыемстваў, прысвечаны святкаванню. А наступны Савет кіраўнікоў урадаў Садружнасці адбудзецца ў маі ў Бішкеку. Кыргызстан - старшыня аб'яднання ў наступным годзе.